Гісторыя кафедры
Кафедра АСАI створана ў 1988 годзе на фізічным факультэце на аснове кафедры тэхнічных сродкаў апрацоўкі эканамічнай інфармацыі эканамічнага факультэта. Першым загадчыкам кафедры быў абраны дацэнт Іванюк Аляксей Іванавіч. З 1993 года станаўленнем спецыяльнасці займаўся кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Дземідзенка Алег Міхайлавіч.
Самым праблемным на той перыяд было становішча з матэрыяльнай аснашчэннем навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў. Таму першай справай Алег Міхайлавіч падлучыў свае навукова-вытворчыя кантакты i заклаў аснову для стварэння ўласнага вылічальнага цэнтра кафедры АСАI. Першапачаткова ён быў аснашчаны дзесяццю ПЭВМ тыпу IBM PC/AT. Зараз гэта можа выклікаць ўсмешку нават у тых, хто аддалена знаёмы з кампутарнай тэхнікай. Але гэта былі цудоўныя масавыя "Intel 286", якімі абсталеўвалiсь вылічальныя цэнтры на перадавых прадпрыемствах Гомельскага рэгіёну.
Створаны клас стаў трамплінам, з якога сталі ажыццяўляцца скачкі да дасягнення новых вынікаў. У 1996 годзе супрацоўнікі кафедры прынялі самы актыўны ўдзел у стварэнні лакальнай вылічальнай сеткі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны ў рамках міжнароднай праграмы «Tempus-Tacis». Асобны сегмент сеткі звязаў вылічальную тэхніку кафедры АСАI. У 1997 годзе адкрылася лабараторыя «Дыягностыка няспраўнасцяў складаных сістэм», якая валодае да гэтага часу неабходнымі стэндамі, кампутарамі, блокамі і вузламі, а таксама электратэхнічным абсталяваннем (асцылографы, мультыметры, генератары і інш.), неабходным для правядзення пошуку няспраўнасцяў і рамонту ПЭВМ.
У 1999 годзе былі адкрыты спецыялізацыі «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання ў радыёэлектроннай прамысловасці» і «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі і адлюстравання інфармацыі». У 2003 годзе з дапамогай рэгіянальнага лідэра ў галіне інфармацыйных тэхналогій «ІВА-Гомель» быў адкрыты другі вылічальны цэнтр. У цяперашні час два вылічальных цэнтра аб'ядноўваюць некалькі дзесяткаў сучасных кампутараў, падлучаных да аптавалаконнай камп'ютэрнай сеткі універсітэта з выхадам у глабальныя камп'ютэрныя сеткі, рознае камунікацыйнае і перыферыйнае абсталяванне.
На кафедры вялікая ўвага надаецца навуковым даследаванням. Выконваюцца работы па дзярбюджэтных і гаспразлiковых навуковых тэмах. Толькі за апошнія 10 гадоў апублікавана больш за 300 навуковых і вучэбна - метадычных прац, у тым ліку 4 манаграфіі і 7 вучэбна-метадычных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дземідзенка А.М. абараніў доктарскую дысертацыю па актуальнаму напрамку - маніторынг і аптымізацыя вылічальнага працэсу ў карпаратыўных камп'ютэрных сетках. Шэсць аспірантаў пад кіраўніцтвам Алега Міхайлавіча абаранілі кандыдацкія дысертацыі.
Кафедра АСАI зарэкамендавала сябе лiдэрам па павышэнні кваліфікацыі сярод кафедр універсітэта. Яе выкладчыкі праходзілі стажыроўкі ў Германіі, Францыі, Англіі, Іспаніі, ЗША. Яны прымалі ўдзел у выкананні работ у рамках праграмы Еўрапейскай супольнасці TEMPUS/TASIS па ўдасканаленні кіравання ў вышэйшай навучальнай установе, у стварэнні і удасканаленні камп'ютэрнага цэнтра і web-сайта ў вёсцы Iгаўка Добрушскага раёна сумесна са Швейцарскай установай па развіцці і супрацоўніцтве. Больш за палову выкладчыцкага складу кафедры маюць прамысловыя сертыфікаты, атрыманыя па розных праграмах Парку высокіх тэхналогій Рэспублікі Беларусь.
Дасягнутыя кафедрай вынікі і заслужаны ў асяроддзі калег аўтарытэт аказаліся настолькі высокімі, што ў маі 2007 года Дземідзенка А.М. стаў прарэктарам па навуковай працы нашага універсітэта. На пасаду загадчыка кафедры АСАI быў абраны кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Ляўчук Віктар Дзмітрыевіч.
У цяперашні час на кафедры навучаюцца звыш 450 студэнтаў дзённай і завочнай формаў навучання па дзвюх спецыялізацыях: «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі і адлюстравання інфармацыі», «Карпаратыўныя сеткі і сістэмы». Яны атрымліваюць запатрабаваную ў нашай краіне кваліфікацыю - інжынер па інфармацыйных тэхналогіях. У апошнія гады на кафедры АСАI акрамя беларускіх студэнтаў вучацца студэнты з Расіі, Украіны, Сірыі, Лівіі, Йемена.
Выпускнікі спецыяльнасці АСАI з'яўляюцца універсальнымі спецыялістамі ў галіне вылічальнай тэхнікі. Яны могуць працаваць на прадпрыемствах і ў арганізацыях, якія маюць вылічальную тэхніку, сістэмы апрацоўкі інфармацыі і кіравання. Яны з'яўляюцца прафесійнымі карыстальнікамі сучаснай вылічальнай тэхнікі, ведаюць сучасныя мовы праграмавання, аперацыйныя сістэмы і пакеты прыкладных праграм, маюць навыкі вызначэння няспраўнасцяў ЭВМ і правядзення рамонту, здольныя апрацоўваць інфармацыю ў сетках ЭВМ (у тым ліку з выхадам у міжнародныя камерцыйныя і некамерцыйныя сеткі), выкарыстоўваць сучасныя апаратна-праграмныя комплексы па апрацоўцы аўдыа і вiдэа інфармацыі.
Выпускнікі кафедры працуюць на вядучых ІТ-прадпрыемствах Гомельскага рэгіёну: «ІВА-Гомель», «ЭПАМ Сiстэмз», «Сервер». Яны аўтаматызуюць бізнес-працэсы на такіх гігантах, як «Гомсельмаш», Беларускі металургічны завод, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, «Беларусьнафта», «Гомельэнэрга» і інш.
На кафедры ідзе пастаянны калектыўны пошук найбольш выніковых формаў работы, якія адказваюць патрэбнасцям часу. Выкладчыкі актыўна ўключаюць студэнтаў у працэсы самастойнага ўдасканалення і падтрымцы творчых ідэй. Яны рэалізуюцца шляхам бесперапыннага ўдзелу ў працы:
Асноўнымі напрамкамі навуковай работы кафедры АСАI з'яўляюцца:
Выкладчыцкі калектыў кафедры выконвае два важных навуковых праекта. Першы з іх уваходзіць у пералік работ па развіццю дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе заказчыкам выступае Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі. Другі праект выконваецца па заданні Фонду фундаментальных даследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Пры кафедры маецца аспірантура для падрыхтоўкі аспірантаў па спецыяльнасцях «Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм» і «Тэлекамунікацыйныя сістэмы і камп'ютэрныя сеткі».
На працягу ўсіх гадоў сваёй дзейнасці кафедра АСАI заўсёды клапацiлась аб узаемадзеянні навуковага, адукацыйнага і выхаваўчага бакоў педагагічнай дзейнасці. Адукацыя цесна звязвалася з развіваючым навучаннем, пашырэннем самастойнай працы студэнтаў, паглыбленнем яго творчага пачатку. Вольнае, адкрытае выказванне ўласнай думкі, павага да суразмоўцы, жывое абмеркаванне актуальных праблем развіцця інфармацыйных тэхналогій - гэта тая жыватворчая глеба, на якой гадуюцца высокакваліфікаваныя спецыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналогій, фарміруюцца высокая вытворчая культура і актыўная жыццёвая пазіцыя.
- студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Стымул»,
- сумесных вучэбна-даследчых лабараторый ГДУ імя Ф. Скарыны з прадпрыемствамі
- «ІВА-Гомель»,
- «ЭПАМ Сiстэмз»,
- Міжнародных адукацыйных праграм
- «Рэгіянальная акадэмія CISCO»,
- «Акадэмічная інавацыйная ініцыятыва IBM».
Асноўнымі напрамкамі навуковай работы кафедры АСАI з'яўляюцца:
- аўтаматызацыя бізнес-працэсаў,
- маніторынг, дыягностыка і аптымізацыя вылічальнага працэсу ў карпаратыўных камп'ютэрных сетках;
- тэхналогіі аўтаматызацыі мадэлявання складаных дыскрэтных сістэм,
- сістэмы і метады апрацоўкі мультымедыйнай інфармацыі,
- навукова-метадычнае забеспячэнне рэалізацыі навучальнага працэсу ў галіне прамысловых інфармацыйных тэхналогій.